ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 25 мая 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 снежня 2021, 11:10

Алімпійскі чэмпіён па веславанні на каноэ Дзмітрый Даўгалёнак святкуе юбілей

Дзмітрый Даўгалёнак. Фота НАК Беларусі
Дзмітрый Даўгалёнак. Фота НАК Беларусі

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння 50-гадовы юбілей святкуе чэмпіён Гульняў XXV Алімпіяды ў веславанні на каноэ, віцэ-прэзідэнт, начальнік аддзела па развіцці алімпійскага руху НАК Беларусі Дзмітрый Даўгалёнак, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе арганізацыі.

З юбілеем знакамітага атлета павіншаваў прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Віктар Лукашэнка. Ён адзначыў, што паклоннікі веславання на байдарках і каноэ з вялікай павагай ставяцца да яго дасягненняў, памятаюць пераможныя выступленні на прэстыжных міжнародных спаборніцтвах і, вядома, ганарацца ім.

"Талент, працавітасць і мэтанакіраванасць дапамаглі вам заняць дастойнае месца ў плеядзе самых тытулаваных айчынных спартсменаў. Прыемна, што вы прадаўжаеце сваю працоўную дзейнасць у якасці супрацоўніка Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь і перадаяце бясцэнны вопыт работнікам усёй спартыўнай галіны краіны. Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту, нязгаснай энергіі і новых перамог", - сказаў прэзідэнт НАК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі