ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 18 чэрвеня 2021
Мінск Ясна +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 мая 2021, 11:45

Законапраект па пытаннях пакрыцця банкаўскіх укладаў разгледзяць дэпутаты ў першым чытанні

Фота з архіва
Фота з архіва

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў адбудзецца 7 мая. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У парадак дня ўключаны 4 пытанні. Заканадаўцы маюць намер разгледзець у першым чытанні законапраекты "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці", "Аб змяненні законаў" (пакрыццё банкаўскіх укладаў).

У другім чытанні плануецца разгледзець праект Закона "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці".

Парадкам дня пасяджэння таксама прадугледжаны разгляд пытання аб правядзенні парламенцкіх слуханняў на тэму "Нацыянальная сістэма адукацыі: стан, заканадаўчае рэгуляванне, шляхі ўдасканалення".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі