ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 мая 2023, 11:24

Забароны на наведванне лясоў уведзены ва ўсіх абласцях Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўсіх абласцях Беларусі ўведзены забароны на наведванне лясоў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства лясной гаспадаркі.

У Мінлясгасе адзначылі, што ў сувязі з высокім класам пажарнай небяспекі абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 28 раёнах краіны.

У 90 раёнах у кожнай вобласці Беларусі ўведзены забароны на наведванне лясоў. У Віцебскай вобласці забаронена наведванне лясоў у 17 раёнах, у Магілёўскай - у 19, Гомельскай і Мінскай - у 21, Брэсцкай - у 10 і Гродзенскай - у 2. У ведамстве заклікалі грамадзян захоўваць правілы пажарнай бяспекі ў лясах.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы. Карта абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, таму даныя могуць мяняцца на працягу дня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі