ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 чэрвеня 2021, 14:00

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 764 пацыенты з COVID-19, выпісаны 740

Фота з архіва
Фота з архіва

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 764 пацыенты з COVID-19, выпісаны 740. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 409 385 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 402 202 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3025 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 17 460 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 6 610 898 тэстаў.

Больш за 747,5 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 445,8 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі