ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 19 мая 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 лістапада 2021, 14:35

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1484 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1288

Фота з архіва
Фота з архіва

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1484 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1288. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 653 323 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 640 132 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5067 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 14 448 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 10 381 143 тэсты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі