Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 красавіка 2024, 15:47

Вызначаны пералік конкурсаў, пераможцы якіх могуць мець заахвочванне спецфонду Прэзідэнта

Фота з архіва
Фота з архіва
16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Міністэрства адукацыі ад 4 красавіка 2024 года нумар 38 устаноўлены пералік міжнародных і рэспубліканскіх мерапрыемстваў, пераможцы якіх маюць права на заахвочванні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў у 2024 годзе. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У пералік увайшлі 46 мерапрыемстваў. Сярод іх рэспубліканскія турніры юных матэматыкаў і юных фізікаў, рэспубліканскія конкурсы работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў па вучэбных прадметах, заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, міжнародная канферэнцыя юных вучоных, міжнародная Мендзялееўская алімпіяда школьнікаў па хіміі, міжнародная біялагічная алімпіяда, еўрапейская геаграфічная алімпіяда, міжнародная алімпіяда па навуках аб Зямлі, міжнародная алімпіяда па інфарматыцы, алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і рускай літаратуры "Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная агульнасць", а таксама рэспубліканскі конкурс "Студэнт года", рэспубліканскі маладзёжны праект "100 ідэй для Беларусі", міжнародны маладзёжны праект дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў "100 ідэй для СНД", міжнародны конкурс навуковых і тэхнічных праектаў навучэнцаў I - FEST 2024 (Туніс), сусветны конкурс (выстаўка) вынаходстваў World Invention Competition And Exhibition (WICE) 2024 (Малайзія), конкурс навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў Саюзнай дзяржавы "Таленты XXI стагоддзя" і іншыя.

Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з палажэннем аб заахвочваннях і аказанні матэрыяльнай падтрымкі спецыяльных фондаў Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, па падтрымцы таленавітай моладзі, зацверджаным указам Прэзідэнта Беларусі ад 16 снежня 2022 года нумар 429.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі