ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 24 верасня 2020
Мінск Малавоблачна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 жніўня 2020, 16:01

Выказаць сваё меркаванне і пазіцыю можна міралюбным шляхам - дэпутат

Людміла Канановіч. Фота з архіва
Людміла Канановіч. Фота з архіва

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выказаць сваё меркаванне і пазіцыю можна міралюбным шляхам, заявіла ў эфіры "Беларусь 1" старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Людміла Канановіч, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ў першую чаргу як жанчына, маці, бабуля вельмі перажываю за тое, каб мае дзеці і ўнукі, мае сваякі сапраўды адчувалі сябе ў бяспецы. Мы жывём у прававой дзяржаве, і выкананне закону - гэта абавязак. Выказаць сваё меркаванне і пазіцыю можна міралюбным шляхам", - сказала Людміла Канановіч.

Дэпутат агучыла трывогу сваіх выбаршчыкаў. "Яны гавораць, што хочуць раніцай ісці на работу, карыстацца грамадскім транспартам, ну а вечарам, як гэта было прынята, - наведваць культурна-забаўляльныя мерапрыемствы, спартыўныя аб'екты. І яны апасаюцца за сваё жыццё і за жыццё сваіх дзяцей", - дадала яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі