ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 29 лістапада 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 кастрычніка 2021, 09:54

Выезду з Беларусі ў ЕС на граніцы чакае больш за 2,1 тыс. фур

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На граніцы Беларусі з Еўрасаюзам, паводле даных на 8.00, выезду чакае больш за 2,1 тыс. фур. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Дзяржпагранкамітэта, паведамляе БЕЛТА.

На беларуска-латвійскай граніцы перад пунктам пропуску "Грыгароўшчына" знаходзіцца больш за 220 грузавікоў, "Урбаны" - звыш 260.

Уезду ў Літву перад пунктам пропуску "Відзы" чакае больш за 170 велікагрузаў, "Катлоўка" - 150, "Каменны Лог" - больш за 350, "Беняконі" - больш за 210, "Прывалка" - больш за 260 фур.

На польскім напрамку перад пунктам пропуску "Брузгі" знаходзіцца больш за 180 фур, "Бераставіца" - больш за 170, "Казловічы" - звыш 200.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі