
6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Гомельскай і Магілёўскай абласцях 8-10 ліпеня пройдзе вучэбна-палявы збор курсантаў МНС, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.
Галоўная мэта - прафілактычная работа па прадухіленні гібелі людзей на вадзе. Яго ўдзельнікамі стануць больш за 70 будучых ратавальнікаў і выкладчыкаў Універсітэта грамадзянскай абароны. "Яны сумесна з работнікамі абласных упраўленняў МНС зробяць упор на абучэнні насельніцтва правілам бяспечных паводзін на вадаёмах. У час збору ўдзельнікі правядуць пешыя рэйдавыя мерапрыемствы па месцах, не абсталяваных для купання, і ўстановяць таблічкі "Тут патануў чалавек", а таксама правядуць воднае патруляванне з прадстаўнікамі ДІМС па эксплуатацыі маламерных суднаў і прадстаўнікамі АСВОДа па выяўленні стыхійных месцаў адпачынку ля вады", - расказалі ў МНС.
Акрамя гэтага, запланаваны прафілактычныя мерапрыемствы па недапушчэнні гібелі на вадаёмах, дзе наглядна прадэманструюць алгарытмы аказання першай дапамогі пры ўтапленні. Таксама прадугледжана наведванне дзіцячых аздараўленчых лагераў і правядзенне інтэрактыўных мерапрыемстваў з вывучэннем правіл паводзін на вадаёмах пры купанні дзяцей, плануюцца маштабныя навучальныя мерапрыемствы на пляжах з дэманстрацыяй спосабаў ратавання, абучэння прыёмам аказання першай дапамогі пры ўтапленні, правядзенне конкурсаў і віктарын. Больш таго, ратавальнікі Гомельскага і Магілёўскага абласных упраўленняў МНС правядуць для курсантаў экскурсіі па музеях і гісторыка-культурных і памятных мясцінах абласцей.
"Цяперашні вучэбна-палявы збор абумоўлены павелічэннем гібелі людзей на вадаёмах. Толькі за апошнія два месяцы на вадаёмах краіны патанула 130 грамадзян, у тым ліку 13 дзяцей. З мая ў Гомельскай вобласці патанула 17 чалавек, з якіх двое дзяцей. Падобная сітуацыя і ў Магілёўскай вобласці", - падкрэслілі ў МНС.-0-