ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 29 кастрычніка 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2020, 15:41

Верасень быў на 2-3 градусы цяплейшы, чым звычайна - Белгідрамет

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Верасень быў на 2-3 градусы цяплейшы, чым звычайна, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На календары апошнія дні верасня, і хоць летняе цяпло ўступае месца тыповым тэмпературам верасня, ужо смела можна сказаць, што першы асенні месяц быў на 2-3 градуса цяплейшы, чым звычайна. На большай частцы краіны дэфіцыт ападкаў. Не істотна палепшыцца сітуацыя з дажджамі і ў бліжэйшыя двое сутак", - расказалі сіноптыкі.

У аўторак, 29 верасня, надвор'е ў Беларусі ў асноўным будзе фарміраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, таму ў многіх рэгіёнах абыдзецца без ападкаў. Толькі раніцай і ўдзень па паўднёвым захадзе краіны, дзе будзе адчувацца ўплыў малаактыўнага франтальнага раздзелу, пройдуць кароткачасовыя дажджы, дзе-нідзе магчымы навальніцы. У начны і ранішні час месцамі будуць клубіцца туманы, якія пагоршаць бачнасць да 400-900 м. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні ўначы слабы, удзень умераны. Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 3-9 градусаў, па поўдні - плюс 10-12. Удзень паветра прагрэецца да 15-21 градуса цяпла.

У сераду, 30 верасня, сітуацыя асабліва не зменіцца. Чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы па поўдні, раніцай і ўдзень месцамі па краіне, а па Гомельскай і Брэсцкай абласцях - на большай частцы тэрыторыі, пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённы час па поўдні могуць прагрымець навальніцы. Вецер усходні, паўночна-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 7-13 градусаў, удзень - плюс 13-19.

"У першай пяцідзёнцы кастрычніка Беларусь будзе ў асноўным на стыку шырокага антыцыклону над Еўрапейскай Расіяй і цыкланічнай дэпрэсіі над Заходняй Еўропай. Паўднёва-ўсходнія вятры будуць пастаўляць у нашу краіну ўмерана цёплае паветра", - паведамілі ў Белгідрамеце.

У чацвер, 1 кастрычніка, чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 6 да плюс 12 градусаў. Удзень чакаецца 12-17 градусаў цяпла.

У пятніцу і суботу таксама прагназуецца пераменная воблачнасць, месцамі па краіне - невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы будзе на ўзроўні плюс 7-12 градусаў, удзень - плюс 13-20 градусаў.

У нядзелю, 4 кастрычніка, пераменная воблачнасць захаваецца. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёвы ўмераны. Уначы тэмпература паветра будзе 8-15 градусаў цяпла, удзень - плюс 14-21 градус, па поўдні краіны паветра прагрэецца да плюс 23. "Такі тэмпературны фон будзе на 4-9 градусаў вышэйшы за кліматычную норму для гэтых чысел кастрычніка", - падкрэслілі ў цэнтры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі