ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 29 кастрычніка 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 верасня 2020, 18:15

Варанюк: мы захавалі лепшыя традыцыі маладзёжнага руху, каб будаваць краіну для новых пакаленняў

Фота з архіва
Фота з архіва

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мы захавалі лепшыя традыцыі маладзёжнага руху, каб будаваць краіну для новых пакаленняў. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Дзмітрый Варанюк.

"23 верасня Прэзідэнт сказаў цудоўныя словы аб тым, што немагчыма пабудаваць будучыню без трывалай платформы захавання традыцый, якімі жыла наша краіна. Тое ж самае можна сказаць і аб сучасным пакаленні моладзі, - адзначыў Дзмітрый Варанюк. - Камсамолу Беларусі сёння спаўняецца 100 гадоў. За гэтыя гады многія пакаленні прайшлі праз гэту школу, былі слаўныя справы. Камсамольцы ўдзельнічалі ва ўзвядзенні і будаўніцтве гарадоў не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і на прасторах усяго Савецкага Саюза. Заўсёды былі самыя яркія, ініцыятыўныя, крэатыўныя маладыя людзі, якія не словам, а справай дапамагалі развіццю краіны. Гэтыя традыцыі сёння прадаўжае БРСМ як правапераемнік камсамола. І мы хочам не толькі захаваць усё лепшае, але і прымножыць, каб далей ісці наперад і будаваць нашу Беларусь будучыні. Усе разам - ветэраны руху і сучасная моладзь".

Сёння ў Цэнтральным доме афіцэраў у Мінску адбудзецца ўрачыстая сустрэча, прысвечаная 100-гадоваму юбілею камсамола Беларусі. "Безумоўна, мы скажам дзякуй камсамольцам і сучаснай моладзі. Прайшло ўжо гашэнне юбілейнай маркі ў Нацыянальным гістарычным музеі, вечарам адбудзецца ўрачысты канцэрт з песнямі, якія аб'ядноўваюць многія пакаленні беларусаў", - расказаў першы сакратар ЦК БРСМ.

Дзмітрый Варанюк дадаў, што ўрачыстыя мерапрыемствы да 100-годдзя камсамола праходзяць сёння па ўсёй краіне. "Гэта чарговы раз даказвае ўнікальную з'яву камсамольскага братэрства, што мы сёння прадаўжаем", - сказаў ён на заканчэнне.

Першы Усебеларускі з'езд камсамола прайшоў 24-27 верасня 1920 года. Дзень адкрыцця з'езда - 24 верасня - лічыцца днём утварэння камсамола Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі