ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск Малавоблачна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 студзеня 2022, 17:55

Вальфовіч: праверка эфектыўнасці рэгіянальнай групоўкі войскаў асабліва актуальная ў сучасных умовах

Аляксандр Вальфовіч. Фота з архіва
Аляксандр Вальфовіч. Фота з архіва

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правядзенне пазапланавай праверкі баяздольнасці рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі стане важным мерапрыемствам сумесных дзеянняў па ажыццяўленні бяспекі Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым пасля сённяшняга даклада Прэзідэнту Беларусі заявіў карэспандэнту БЕЛТА дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.

"Гэта рашэнне прынята зыходзячы з ацэнкі існуючай ваенна-палітычнай абстаноўкі ля граніц Беларусі і Расіі, - падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч. - Тут няма нічога надзвычайнага, яшчэ ў канцы мінулага года прэзідэнты нашых краін пацвердзілі планы аб правядзенні на тэрыторыі Беларусі ў бягучым годзе сумесных мерапрыемстваў.

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі адзначыў, што нас не можа не хваляваць павышэнне ваеннай актыўнасці краін НАТА паблізу Беларусі.

Павялічваецца колькасць арміі сумежных краін, інтэнсіўнасць ваенных вучэнняў. І адбываецца гэта не толькі ў Польшчы і Літве, якія з'яўляюцца членамі альянсу, - іх мілітарызацыя чаканая. Але ж не адстае ад іх, каб дагадзіць сваім заходнім куратарам, і наш паўднёвы сусед - Украіна, заявіў Аляксандр Вальфовіч. - Асабліва адзначыў гэта і кіраўнік дзяржавы. Агрэсіўная і дэструктыўная палітыка, якую праводзяць урады сумежных дзяржаў, ніколькі не садзейнічае захаванню і развіццю добрасуседскіх адносін. У любы момант можа здарыцца правакацыя і адбудзецца непапраўнае".

Паводле слоў Аляксандра Вальфовіча, у такой сітуацыі мы павінны быць гатовы дзейнічаць неадкладна і рашуча - як самастойна, так і сумесна ў складзе рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл), пераканацца ў яе эфектыўнасці ў сучасных умовах. У ходзе маючай адбыцца праверкі асноўная ўвага будзе ўдзелена ацэнцы дзеянняў органаў ваеннага кіравання. Плануецца адпрацаваць арганізацыю кіравання войскамі ў час іх разгортвання, адбіцця ўдараў сродкаў паветранага нападзення праціўніка і яго сухапутнага складніка, а таксама шэраг іншых пытанняў.

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі асобна дадаў, што ў рамках першага этапу праверкі частка расійскіх сіл і сродкаў прыбывае ўжо на нашу тэрыторыю, і на завяршэнне адзначыў, што Беларусь была, ёсць і будзе краінай дабра, міру і бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі