ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 сакавіка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 лютага 2023, 14:18

Вальфовіч: мілітарызацыя Польшчы і краін Балтыі ўзмацняе рызыкі і выклікі для нашай бяспекі

Аляксандр Вальфовіч
Аляксандр Вальфовіч

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мілітарызацыя Польшчы і краін Балтыі ўзмацняе рызыкі і выклікі для нашай бяспекі. Аб гэтым у час маштабнай трэніроўкі з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі сказаў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы бачым, што адбываецца на тэрыторыі сумежных краін, - ідзе суцэльная мілітарызацыя. Асабліва гэта датычыцца Польшчы і краін Балтыі. Кіраўніцтва Польшчы ў бягучым годзе вырашыла выдзеліць на ваенныя расходы 4 працэнты ад ВУП. Гэта неймаверная сума, хоць кіраўніцтва Польшчы ў мінулым годзе казала пра 3 працэнты ВУП. Гэта $28 млрд. Не адстаюць ад іх і краіны Балтыі. Акрамя таго, польскае кіраўніцтва нядаўна прыняло рашэнне аб фарміраванні новай механізаванай дывізіі, якая будзе размяшчацца паблізу Беларусі і будзе аснашчана сучаснымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі. Ужо сёння пачата пастаўка для фарміравання гэтай дывізіі танкаў "Абрамс" і паўднёвакарэйскіх танкаў "Чорная пантэра", самаходных гаўбіц. Усё гэта ўзмацняе рызыкі і выклікі для нашай ваеннай бяспекі", - падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.

Акрамя таго, дадаў дзяржсакратар Савета бяспекі, суседнія краіны вырашылі адгарадзіцца ад Беларусі "жалезнай заслонай". Будаўніцтва пяціметровай стальной агароджы на граніцах з Беларуссю таксама нясе рызыкі і выклікі. "Гаворачы пра дэмакратыю і свабоду слова, яны адгароджваюцца. Але пры гэтым яны перацягваюць і падкідаюць на нашу тэрыторыю трупы мігрантаў. Гэта называецца дэмакратыяй па-еўрапейску", - падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.

Беларусь заўсёды нацэлена на ўрэгуляванне праблем толькі мірным, дыпламатычным шляхам, дадаў дзяржсакратар Савета бяспекі. "Для нас самае галоўнае - падтрыманне міру ў абстаноўцы, што склалася, і забеспячэнне бяспекі нашых грамадзян. Кіраўніцтвам краіны прымаюцца ўсе магчымыя для гэтага меры. Мы праводзім дэмакратычную, міралюбную палітыку і прымаем меры, каб на нашай зямлі быў мір. Нездарма Прэзідэнт прыняў рашэнне назваць 2023-і Годам міру і стварэння", - рэзюмаваў Аляксандр Вальфовіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі