
Сэрца міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Уладзіміравіча Макея перастала біцца26 лістапада. Раптоўна! Нішто не прадвяшчала такога трагічнага заканчэння тыдня, на працягу якога кіраўнік знешнепалітычнага ведамства быў заняты тым, чым заўсёды - сустрэчамі, паездкамі, візітамі. Але потым абавязкова дамоў - на Радзіму, да сям'і і блізкіх.
Цяпер яго зямны шлях завершаны, і ён назаўсёды застанецца ў роднай Беларусі. Як і памяць аб ім і яго справах.
Без Уладзіміра Макея складана ўявіць аблічча сучаснай Беларусі. На розных высокіх пасадах побач з кіраўніком дзяржавы ён аддаваў усяго сябе. Паклаў веды, вопыт і большую частку жыцця на алтар будаўніцтва моцнай суверэннай краіны. Таму і быў у ліку доўгажыхароў на палітычным Алімпе, карыстаўся ўсеагульнай заслужанай і шчырай павагай. Як з боку сяброў, так і апанентаў.
Давайце разам успомнім некаторыя моманты з жыцця гэтага вялікага чалавека - такога рознага і шматграннага, але адзінага і непаўторнага - Уладзіміра Макея.





























