ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 10 чэрвеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 сакавіка 2023, 13:03

"У СНД спакойна паставіліся да гэтага рашэння". Лебедзеў аб размяшчэнні расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

Сяргей Лебедзеў. Фота з архіва
Сяргей Лебедзеў. Фота з архіва

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У СНД спакойна паставіліся да рашэння аб размяшчэнні расійскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі, паведаміў журналістам генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У СНД спакойна паставіліся да гэтага рашэння, - расказаў Сяргей Лебедзеў. - Я ведаю, што ў Еўропе размешчана тактычная ядзерная зброя амерыканцаў. Аб гэтым заявілі і прадстаўнікі Расіі, у прыватнасці Прэзідэнт РФ, і беларускія эксперты. Чамусьці Захад размяшчае каля граніц Расіі і Беларусі тактычную ядзерную зброю, і гэта лічыцца нармальным, а на тое, што ў рамках Саюзнай дзяржавы такая дамоўленасць дасягнута, адразу ўзнялі неабгрунтаваны шум, крык. Гэта сведчыць чарговы раз аб двайных стандартах, двудушнасці, крывадушнасці заходніх палітыкаў".

Паводле яго слоў, гэта рашэнне абумоўлена мэтамі бяспекі дзвюх краін. "Мы бачым, якая ваенная актыўнасць назіраецца каля граніц Беларусі, у той жа Польшчы. У тым ліку былі заклікі размясціць на тэрыторыі Польшчы ядзерную зброю", - адзначыў генеральны сакратар СНД.

"Лічу, што ўзнятая на Захадзе шуміха неабгрунтаваная, сведчыць аб двайных стандартах. А мера прынята для забеспячэння бяспекі Саюзнай дзяржавы, - падкрэсліў Сяргей Лебедзеў. - Паведамлена ўжо, што там будзе двайная кнопка. Гэта значыць рашэнне аб прымяненні ядзернай зброі будзе прымацца дзвюма дзяржавамі. Мы вельмі спадзяёмся, і аб гэтым таксама было заяўлена, што зброю гэту прымяняць не давядзецца, гэта прэвентыўная мера".

Сумеснае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД і Камісіі па эканамічных пытаннях пры Эканамічным савеце СНД праходзіць сёння ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. Удзельнікі мерапрыемства абмяркуюць восем пытанняў. Сярод іх - фарміраванне праекта парадку дня чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, аналіз ходу падрыхтоўкі да чарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД, выкананне дарожнай карты па рэалізацыі ініцыятыў, выказаных кіраўнікамі дэлегацый у ходзе пасяджэнняў Савета кіраўнікоў дзяржаў, Савета кіраўнікоў урадаў, Савета міністраў замежных спраў і Эканамічнага савета СНД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі