ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 чэрвеня 2021, 13:50

У праваслаўных храмах і манастырах будуць маліцца аб міры на беларускай зямлі і адзінстве народа

Фота з архіва
Фота з архіва

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па рашэнні Сінода Беларускай праваслаўнай царквы ў сувязі з тым, што цяперашні 2021 год аб'яўлены ў нашай краіне Годам народнага адзінства, якога немагчыма дасягнуць без шчырай агульнанароднай малітвы, у праваслаўных храмах і манастырах будуць маліцца аб міры на беларускай зямлі і аб адзінстве народа Божага, паведамілі БЕЛТА ў БПЦ.

"20 чэрвеня ў дзень свята Святой Тройцы будуць ажыццяўляцца малітвы аб Айчыне і народзе нашым. Вечарам 24 чэрвеня ў дзень святкавання ў гонар абраза Божай Маці "Дастойна ёсць", у 19.00 або пасля заканчэння вячэрніх богаслужэнняў, ва ўсіх праваслаўных храмах і манастырах Беларусі будуць праведзены малебны з акафістам Прасвятой Багародзіцы", - гаворыцца ў паведамленні.

У Дзень Незалежнасці 3 ліпеня пасля заканчэння Боскай Літургіі ў 11.00 будзе адслужаны малебен усім беларускім святым. Завершыцца агульнанародная малітва аб міры на беларускай зямлі і адзінстве народа Божага апоўдні 3 ліпеня святочным звонам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі