ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 24 верасня 2020
Мінск Малавоблачна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 жніўня 2020, 13:53

У ноч на 12 жніўня адзначаны ачаговыя зборы грамадзян у 25 населеных пунктах - МУС

Фота з архіва
Фота з архіва

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ноч на 12 жніўня былі адзначаны ачаговыя зборы грамадзян у 25 населеных пунктах. Аб гэтым праінфармавала ў сваім Telegram-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава, паведамляе БЕЛТА.

У сталіцы і шэрагу вялікіх гарадоў мелі месца асобныя спробы перакрыцця руху грамадскага транспарту, а таксама факты адкрытага процістаяння органам правапарадку.

За ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах затрымана больш за тысячу чалавек. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, па медыцынскую дапамогу звярнуўся 51 грамадзянін. У выніку проціпраўных дзеянняў цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці нанесены 14 супрацоўнікам міліцыі і ваеннаслужачым унутраных войскаў, некаторыя з іх шпіталізаваны.

У Мінску прыкладна ў 22.00 па вул. Прытыцкага амаль 400 чалавек выйшлі на праезную частку, заблакіраваўшы рух транспарту. Праз 25 хвілін рух быў адноўлены, натоўп разгрупаваўся. У Жодзіне вадзіцель аўтамабіля "Нісан" учыніў наезд на ваеннаслужачага, пасля чаго скрыўся. Пацярпелы са шматлікімі траўмамі дастаўлены ў лячэбную ўстанову. Усяго за суткі на праваахоўнікаў было ўчынена пяць наўмысных наездаў.

У Брэсце на супрацоўнікаў міліцыі напала група агрэсіўна настроеных грамадзян з арматурай у руках. Папераджальныя выстралы ўверх іх не спынілі. Для аховы жыцця і здароўя супрацоўнікаў зброя была прыменена на паражэнне. Адзін з нападаючых паранены. У Жабінцы невядомы кінуў бутэльку з запальнай сумессю ў напрамку службовай машыны, у выніку чаго пад аўтамабілем загарэлася тратуарная плітка.

Следчыя органы па фактах нападзення на супрацоўнікаў узбудзілі 17 крымінальных спраў.

Як адзначылі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", на гэты раз учыненыя ноччу беспарадкі былі менш масавымі. Тым не менш, некаторыя ўдзельнікі несанкцыянаваных акцый былі настроены па-баявому, і, як адзначаюць праваахоўнікі, іх дзеянні каардынаваліся. Сярод затрыманых шмат раней судзімых. Некаторыя старонкі іх біяграфіі можна лёгка прачытаць па татуіроўках на целе. Іншыя факты расказалі самі ўдзельнікі беспарадкаў. Пры вобыску сярод асабістых рэчаў у іх былі знойдзены радыёстанцыі, нажы, дубінкі. Як адзначылі праваахоўнікі, сярод затрыманых ёсць грамадзяне Расіі, Украіны і Польшчы. Адзначаецца, што самая агрэсіўная група сканцэнтравалася ў сталічным мікрараёне Серабранка.

У гэты ж час правяраецца інфармацыя аб магчымым подкупе ўдзельнікаў акцый. Адзін з падазроных, так званы касір, затрыманы ў Мінску каля гандлёвага цэнта "Дана Мол" з вялікай сумай грошай - каля $10 тыс. Пры затрыманні мужчына аказаў актыўнае супраціўленне супрацоўнікам органаў унутраных спраў, аднаму зламаў нос. Паведамляецца, што раней ён быў судзімы за незаконны абарот псіхатропаў.

Як канстатавалі ў МУС, начныя беспарадкі хоць і страцілі масавасць, аднак узровень агрэсіі застаецца вельмі высокім у адносінах да праваахоўнікаў. Так, у Магілёве некалькі маладых людзей учынілі бойку з АМАПам. Спартыўнага выгляду мужчыны, якія маюць навыкі адзінаборстваў, мэтанакіравана справакавалі бойку.

Як паведамляе МУС, за два дні на супрацоўнікаў органаў унутраных спраў учынена восем наўмысных наездаў аўтамабілямі. Прэцэдэнт быў створаны ў Мінску, потым хваля аналагічных актаў пракацілася па краіне, у тым ліку Жодзіне і Баранавічах. Таксама ў Баранавічах зафіксаваны спробы падпаліць гандлёвыя кіёскі. У горадзе знайшлі машыну з пустымі бутэлькамі і ўжо гатовым кактэйлем Молатава. Аўтамабіль канфіскаваны. У яго салоне таксама знойдзены два кідальныя нажы, пластыкавая бутэлька з растваральнікам, балаклава, шкляная бутэлька з неўстаноўленай хімічнай вадкасцю, пустыя шкляныя бутэлькі, анучы з гаручым. У адносінах да гаспадара аўтамабіля ўзбуджана крымінальная справа.

Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, ужо затрыманы чатыры каардынатары масавых акцый, якія прайшлі напярэдадні. Вядома, што асноўны фігурант - мінчанін, які спецыяльна зняў нумар на 17-м паверсе гасцініцы "Беларусь", адкуль каардынаваў акцыі і кіраваў дзеяннямі. Ад праваахоўных органаў прадаўжае паступаць новая інфармацыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі