ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 1 ліпеня 2022
Мінск Малавоблачна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 студзеня 2022, 16:09

У Мінску разглядаюць магчымасць пераводу грамадскага транспарту на скразную нумарацыю

Фота з архіва
Фота з архіва

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску разглядаюць магчымасць пераводу грамадскага транспарту на скразную нумарацыю. Аб гэтым сёння расказаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Юрый Трушчанка ў час дыялогавай пляцоўкі на прадпрыемстве "Мінсктранс", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал "Мінск. Афіцыйна".

"У гарвыканкаме цяпер ідзе работа над некалькімі пытаннямі. Першае - увядзенне адзінага праязнога на ўсе віды транспарту, у тым ліку метро. Магчыма, на гэта спатрэбіцца некалькі гадоў, але ў перспектыве гэта плануецца. Другое - будзем адыходзіць ад транспарту, які працуе на рухавіках унутранага згарання. У горадзе ў будучым застанецца толькі электратранспарт: тралейбусы, у тым ліку з аўтаномным ходам, электробусы, метро, трамваі. Трэці напрамак - аптымізацыя маршрутнай сеткі. Хутчэй за ўсё, неабходна ўвесці скразную нумарацыю грамадскага транспарту ўсіх маршрутаў, каб не было трамвая нумар 1 і аўтобуса з такім жа нумарам. Гэта дасць магчымасць аптымізаваць і сетку: па адным маршруце будзе ехаць адзін від наземнага транспарту. Адпаведна ў перспектыве можна перайсці і да адзінага колеру такога транспарту", - расказаў Юрый Трушчанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі