Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 сакавіка 2023, 14:18

У Мінлясгасе расказалі, калі стартуюць продажы зрубаў драўляных дамоў для насельніцтва

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве лясной гаспадаркі расказалі, калі стартуюць продажы зрубаў драўляных дамоў для насельніцтва, паведамляе БЕЛТА.

У прэс-службе ведамства адзначылі, што пасля наведвання гандлёвай пляцоўкі "Лясны домік" у Мінску (Лагойскі тракт, 52) прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам і асвятлення гэтай работы ў СМІ фірменны магазін сытукнуўся з ажыятажным попытам на прадукцыю. Калі дэкаратыўны пасадачны матэрыял, пілапрадукцыю і іншыя тавары на кропцы можна набыць без праблем, то на зрубы з дрэва спецыялісты пакуль толькі прымаюць перадзаказы.

"Спяшаемся супакоіць усхваляваных грамадзян: продажы дамоў пачнуцца літаральна гэтымі днямі. Паколькі на пляцоўцы вырабы прадстаўлены ад розных лясгасаў з усёй краіны, трэба невялікі час на прапрацоўку асобных юрыдычных пытанняў. Мы абавязкова праінфармуем аб старце продажаў", - растлумачылі ў Мінлясгасе.

У ведамстве дадалі, што ўжо з гэтай нядзелі кропка на Лагойскім тракце пераходзіць на работу без выхадных. Гэта значыць, што наведаць пляцоўку і азнаёміцца з яе асартыментам можна будзе ў любы зручны дзень з 9.00 да 18.00.

Акрамя гэтага, даручэнне прэм'ер-міністра аб крэдытаванні грамадзян для набыцця драўляных дамоў прапрацоўваецца ўжо адказнымі ведамствамі, адзначылі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі