ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 ліпеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 мая 2022, 16:39

У Гомельскай вобласці больш за 70 працэнтаў маладых спецыялістаў застаюцца працаваць пасля адпрацоўкі

Фота з архіва
Фота з архіва

25 мая, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У Гомельскай вобласці больш за 70 працэнтаў маладых спецыялістаў застаюцца пасля адпрацоўкі на сваіх рабочых месцах. Такую лічбу агучыў сёння на пасяджэнні аблвыканкама начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Дзяніс Язерскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзяніс Язерскі адзначыў: у рэгіёне праводзяць сістэмную работу з маладымі спецыялістамі для іх падтрымкі, больш хуткай адаптацыі на першым рабочым месцы, замацавальнасці.

"Дзякуючы прымаемым мерам узровень замацавальнасці за апошнія 5, нават 6 гадоў у Гомельскай вобласці трымаецца на ўзроўні 70 працэнтаў і вышэй. Для параўнання, у 2014 годзе гэты паказчык складаў 63,5 працэнта, у 2013-м - 55,4 працэнта", - удакладніў начальнік галоўнага ўпраўлення. У Гомелі, Брагінскім і Рагачоўскім раёнах лічба яшчэ вышэйшая - больш за 80 працэнтаў.

Дзяніс Язерскі ўпэўнены, што прырост дасць і праект па падрыхтоўцы кіраўнікоў для аграрнага сектара, які рэалізуецца ў рэгіёне пад эгідай старшыні аблвыканкама Івана Крупко.

Паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення, у раёнах укаранёны цікавыя формы работы з маладымі спецыялістамі. Так, у Кастрычніцкім раёне адкрыта тэлефонная гарачая лінія, куды моладзь можа звярнуцца з рознымі пытаннямі. У Лоеўскім раёне праводзяць конкурс "Лепшы дом маладога спецыяліста". "Паўсюднай традыцыяй у нас сталі штогадовыя сустрэчы маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам райвыканкамаў, прадстаўнікамі розных службаў, банкаўскімі работнікамі і іншымі", - дадаў Дзяніс Язерскі.

Стымулам для замацавання маладых кадраў ён назваў і льготы, гарантыі, прапісаныя ў калектыўных дагаворах арганізацый. Гэта і дадатковыя выплаты, дадатковыя дні да водпуску, кампенсацыя пражываючым на прыватных кватэрах, пазыкі на спажывецкія патрэбы.

"Так, агракамбінат "Паўднёвы" і Рагачоўскі МКК маладым работнікам, якія вядуць індывідуальнае будаўніцтва, аказваюць дапамогу ў набыцці будаўнічых матэрыялаў, у выкарыстанні машын, механізмаў па льготных тарыфах. Камбінат "Усход" выдзяляе матэрыяльную дапамогу да 10 службовых акладаў для абзавядзення асабістай падсобнай гаспадаркай", - прывёў прыклады кіраўнік.

Ён перакананы, што такія крокі, безумоўна, станоўча ўплываюць на жаданне маладых людзей працаваць у канкрэтным раёне і на прадпрыемстве.

Дзяніс Язерскі ўдакладніў: усяго ў рэгіёне больш за 244 тыс. чалавек ад 14 да 31 года. Звыш 80 працэнтаў моладзі жыве ў гарадах і гарадскіх пасёлках, 19,1 працэнта - у сельскай мясцовасці. Пры гэтым колькасць сельскай моладзі вырасла на 3 працэнты за апошнія тры гады, звярнуў увагу начальнік.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі