ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 1 ліпеня 2022
Мінск Малавоблачна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 студзеня 2022, 13:44

У бліжэйшыя дні дапрацаваны праект абноўленай Канстытуцыі Беларусі будзе ўнесены Прэзідэнту

Фота з архіва
Фота з архіва

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бліжэйшыя дні дапрацаваны праект абноўленай Канстытуцыі Беларусі будзе ўнесены кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку. Аб гэтым пасля нарады па выніках усенароднага абмеркавання праекта змяненняў Асноўнага закона заявіў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У цэлым праект змяненняў і дапаўненняў у грамадстве ўспрымаецца пазітыўна. У пераважнай большасці ўсе водгукі і водзывы, якія паступаюць, падтрымліваюць праект Канстытуцыі. Сёння я далажыў усе гэтыя дапаўненні, навацыі. У цэлым былі падтрыманы. Сёння-заўтра прадаўжаем работу. Думаю, у бліжэйшыя дні мы дапрацуем і ўнясём і праект указа, і, адпаведна дапрацаваны праект тэксту змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі кіраўніку дзяржавы, як і патрабуе закон", - сказаў Ігар Сергяенка.

Ён канстатаваў, што сур'ёзных супярэчнасцей, у тым ліку па выніках праведзенай у Прэзідэнта нарады, няма. "Можа, патрабуецца яшчэ некаторая дашліфоўка з улікам і меркавання спецыялістаў, і паступаючых з месцаў прапаноў", - растлумачыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Як паведамлялася БЕЛТА, 27 снежня мінулага года быў абнародаваны праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі для ўсенароднага абмеркавання. Паступіла некалькі розных водгукаў і прапаноў. Усе яны былі прааналізаваны, і вынікі гэтай работы сталі прадметам разгляду на нарадзе ў Прэзідэнта. Чакаецца, што рэферэндум па пытанні прыняцця абноўленай Канстытуцыі пройдзе ў лютым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі