ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 5 чэрвеня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 сакавіка 2020, 12:50

У беларускай арміі няма ні аднаго выпадку заражэння каранавірусам - Мінабароны

Фота з архіва
Фота з архіва

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Узброеных Сілах Беларусі няма ні аднаго выпадку заражэння каранавірусам. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас ніякай панікі няма. Мы планава праводзім усе мерапрыемствы, - сказаў Віктар Хрэнін. - На сённяшні дзень ва Узброеных Сілах няма ні аднаго выпадку заражэння каранавірусам".

Паводле яго слоў, у гэтыя дні на дзесяці палігонах Беларусі адпрацоўваюцца розныя мерапрыемствы, у іх задзейнічаны 7,5 тыс. ваеннаслужачых. "Яны здаровыя і здольны выконваць задачы. Аднак мы не расслабляемся. Нашы санітарна-эпідэміялагічныя службы, медыкі знаходзяцца ў павышанай гатоўнасці", - запэўніў міністр абароны.

Віктар Хрэнін таксама далажыў кіраўніку дзяржавы аб падрыхтоўцы да парада ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якія сілы і сродкі будуць прыцягнуты для мерапрыемства. "Парад будзе, асабовы склад рыхтуецца", - падкрэсліў ён.

Новы кіраўнік у абароннае ведамства быў назначаны ў студзені бягучага года. За мінулыя месяцы Віктар Хрэнін наведаў некалькі воінскіх часцей і сёння падкрэслівае: узровень воінскай дысцыпліны і маральна-псіхалагічнага стану дае магчымасць Узброеным Сілам выканаць любую задачу. Паводле слоў міністра, цяпер яго асноўныя намаганні накіраваны на ўдасканаленне баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці беларускай арміі, умацаванне дысцыпліны і правапарадку, падтрыманне ў спраўным стане ўзбраення і тэхнікі.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Андрэя Раўкова, міністра абароны Віктара Хрэніна і начальніка галоўнага разведвальнага ўпраўлення - намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Паўла Ціханава. Размова ішла пра абстаноўку вакол беларускіх граніц у сувязі з правядзеннем вучэнняў НАТА "Абаронца Еўропы 2020". Акрамя таго, Прэзідэнт пацікавіўся станам спраў у беларускай арміі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі