ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 верасня 2022
Мінск +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 жніўня 2022, 16:51

У Беларусі зацверджаны правілы па ахове працы работнікаў цыркаў

Фота з архіва
Фота з архіва

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Міністэрства культуры Беларусі ад 25 лютага 2022 года нумар 14/7 зацверджаны Правілы па ахове працы пры выкананні работ у цырках, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацабароны.

Правілы ўстанаўліваюць патрабаванні да арганізацыі работы па ахове працы ў цырках, размяшчэнні, эксплуатацыі цыркавога абсталявання, патрабаванні бяспекі, якія павінны выконваць артысты пры ўдзеле ў рэпетыцыях і цыркавых паказах. Таксама ў іх гаворыцца аб парадку правядзення тэхнічнага агляду ўстройстваў, прыстасаванняў, прызначаных для выступлення артыстаў, і парадку допуску новай цыркавой праграмы.

Патрабаванні па ахове працы, змешчаныя ў правілах, накіраваны на забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы працуючых, занятых выкананнем работ, звязаных з арганізацыяй і правядзеннем цыркавых паказаў, і распаўсюджваюцца на ўсіх работадаўцаў незалежна ад іх арганізацыйна-прававых форм і форм уласнасці, што ажыццяўляюць такія работы.

Пастанова ўступае ў сілу з 13 верасня 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі