Сцяг Субота, 15 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 мая 2024, 16:53

У Беларусі ўдасканаляць механізмы цэнавага рэгулявання платных медпаслуг

Фота з архіва
Фота з архіва
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад і Камітэт дзяржкантролю зацвердзілі план мерапрыемстваў на 2024-2025 гады па ўдасканаленні механізмаў цэнавага рэгулявання ў сферы платных медыцынскіх паслуг, недапушчэнні неабгрунтаванага росту цэн на лекавыя прэпараты і медыцынскія вырабы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

План прадугледжвае карэкціроўку нарматыўных прававых актаў па пытаннях устанаўлення і прымянення гранічных максімальных тарыфаў на платныя медыцынскія паслугі, фарміравання цэн на лекавыя сродкі і вырабы медпрызначэння.

Прадугледжваецца ўзмацненне кантролю за дзейнасцю прыватных арганізацый аховы здароўя і ўзмацненне ліцэнзійных патрабаванняў да суб'ектаў гаспадарання, якія займаюцца медыцынскай і фармацэўтычнай дзейнасцю.

Акрамя таго, будуць прыняты іншыя меры адміністрацыйнага і арганізацыйнага характару па ўдасканаленні цэнавага рэгулявання і кантролю ў гэтай сферы.

Як адзначаецца, асноўная мэта сумеснага плана мерапрыемстваў - стварэнне механізмаў і кантроль за фарміраваннем суб'ектамі гаспадарання абгрунтаваных цэн на платныя медыцынскія паслугі, лекавыя сродкі і медыцынскія вырабы, забеспячэнне іх даступнасці для насельніцтва.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі