ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 29 кастрычніка 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 верасня 2020, 12:49

У Беларусі ў выхадныя будзе ветрана, на наступным тыдні пахаладае

Фота з архіва
Фота з архіва

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў выхадныя будзе ветрана, на наступным тыдні пахаладае, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Бліжэйшыя дні яшчэ парадуюць цяплом, аднак у выхадныя камфортнасць надвор'я парушыць моцны парывісты вецер.

У пятніцу, 25 верасня, надвор'е ў Беларусі ў асноўным будзе фарміраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі на паўднёвым захадзе рэспублікі будзе адчувацца ўплыў няўстойлівай паветранай масы. Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўднёвым захадзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў цяпла, месцамі плюс 2-6, удзень - ад 21 да 26 градусаў вышэй за нуль.

У суботу, 26 верасня, рэспубліка застанецца ў цёплай паветранай масе, удзень па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці будзе адчувацца ўплыў франтальнага раздзелу. Прагназуецца пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па Брэсцкай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Уначы чакаецца ад 9 градусаў цяпла па ўсходзе да плюс 17 па захадзе краіны, удзень будзе 21-27 градусаў цяпла.

У нядзелю, 27 верасня, пад уплывам атмасферных франтоў, што ідуць з тэрыторыі Украіны, уначы па паўднёвым захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. У многіх раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература ўначы складзе 10-17 градусаў цяпла, удзень - 17-23 вышэй за нуль.

Затым тэмпературны фон па рэспубліцы пачне паступова паніжацца і наблізіцца да звычайных для канца верасня значэнняў.

У панядзелак, 28 верасня, уначы на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы будзе ад 7 да 14 градусаў цяпла, удзень - плюс 13-20.

У аўторак, 29 верасня, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі прагназуюць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-14 градусаў вышэй за нуль, удзень - 13-20 градусаў са знакам плюс, па паўднёвым усходзе - да 22 градусаў цяпла.

У сераду, 30 верасня, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы будзе ад 7 да 14 градусаў цяпла, удзень - плюс 11-18.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі