ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 сакавіка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 лютага 2023, 14:23

Тысячы беларусаў па ўсім свеце жадаюць вырасціць сваё дрэва. Воінаў аб генеалагічных даследаваннях

Фота з архіва
Фота з архіва

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Запыты ад беларусаў на правядзенне генеалагічных даследаванняў вылічваюцца тысячамі, заявіў журналістам дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Алег Воінаў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА перад пашыраным пасяджэннем калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі.

"Запыты вылічваюцца тысячамі. Асноўная маса, вядома, ад беларусаў. Потым па колькасці ідуць расіяне. А далей - грамадзяне Польшчы, Ізраіля, ЗША. Гэта ў асноўным тыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выехалі 20-30 гадоў таму і шукаюць сваіх бабуль, прабабуль, дзядуль. Наогул запыты на генеалагічныя даследаванні паступаюць з больш як 100 краін свету. Калі быць больш дакладнымі, прадстаўнікі 121-122 краін звяртаюцца па даследаванні", - сказаў Алег Воінаў. Ён удакладніў, што размова ідзе аб даных за апошнія 10 гадоў.

Гаворачы аб тым, наколькі ўдаецца задаволіць запыты, дырэктар дэпартамента заўважыў, што гэта складаная работа, але супрацоўнікі архіваў, з'яўляючыся прафесіяналамі, паспяхова з ёй спраўляюцца. "Нехта хоча на шэсць пакаленняў паглыбіцца, нехта - больш. Мы можам недзе на 2-3 пакаленні, можа, на 3-4. Але ў цэлым ні адзін запыт не застаецца без увагі", - удакладніў ён.

Зрэшты, заўважыў Алег Воінаў, запыт на такія даследаванні большы, чым магчымасці. "Жадаючых атрымаць сваё генеалагічнае дрэва намнога больш, чым мы можам забяспечыць. Таму мы запрашаем самім паўдзельнічаць у гэтым працэсе", - дадаў ён.

На калегіі, якая праходзіць у музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, падводзяць вынікі работы дзяржаўных архіўных устаноў за 2022 год. Асаблівая ўвага - дасягненням юбілейнага года архіўнай галіны. Таксама будуць абазначаны перспектывы дзейнасці беларускіх архівістаў на 2023 год. Прадстаўлена выстаўка "Край мужнасці і славы", прысвечаная партызанскаму руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі