ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 21 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 верасня 2021, 19:59

Тураператары не будуць браць дадатковую плату за ПЛР-тэсты з тых, хто выязджае з Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч сустрэўся са спецыялістамі ведамства, прадстаўнікамі лабараторый, якія праводзяць ПЛР-тэсты, тураператарамі, цэнтрамі эпідэміялогіі і іншымі зацікаўленымі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя.

На нарадзе абмеркавалі арганізацыю больш аператыўнай работы пры платных даследаваннях на COVID-19 для грамадзян, якія выязджаюць за межы Беларусі.

"Прынята рашэнне аб тым, што з асоб, якія выязджаюць за межы краіны, тураператарамі не будзе брацца дадатковая плата за правядзенне ПЛР-тэстаў", - удакладняецца ў паведамленні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі