ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 11 жніўня 2022
Мінск Ясна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 чэрвеня 2022, 15:10

Цырымонія ўскладання вянкоў у гонар Дня Незалежнасці Беларусі прайшла ў Маскве каля Вечнага агню

27 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Цырымонія ўскладання вянкоў у гонар Дня Незалежнасці Беларусі і 78-й гадавіны вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбылася сёння ў Маскве каля Магілы Невядомага Салдата каля Крамлёўскай сцяны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вянкі да Вечнага агню былі ўскладзены ад пасольства Беларусі ў Расіі і ад пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч, віцэ-спікер Савета Федэрацыі Федэральнага сходу РФ Юрый Вараб'ёў, адказны сакратар Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Сяргей Стрэльчанка, прадстаўнікі інтэграцыйных структур, а таксама беларускай дыяспары і дыпламаты.

Удзельнікі цырымоніі ўсклалі таксама кветкі да памятных знакаў "Горад-герой Мінск" і "Брэсцкая крэпасць-герой", устаноўленым на алеіі гарадоў-герояў у Аляксандраўскім садзе. Цырымонія завяршылася ўрачыстым маршам роты ганаровай варты пад гукі ваеннага аркестра.

"Для Беларусі Дзень вызвалення - святое свята, - сказаў журналістам пасля цырымоніі Уладзімір Сямашка. - 3 ліпеня 1944 года ў выніку выдатнай аперацыі "Баграціён" быў вызвалены Мінск, і з таго часу гэта дата для нас знамянальная. А ў далейшым мы ў гэты дзень зацвердзілі наша галоўнае свята - Дзень Незалежнасці Беларусі. Таму што менавіта ў Вялікую Айчынную вайну вырашалася пытанне аб тым, ці быць Беларусі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі