ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 17 жніўня 2022
Мінск Малавоблачна +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 чэрвеня 2022, 16:33

ЦТ па рускай мове на 100 балаў напісалі 43 абітурыенты

Фота з архіва
Фота з архіва

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтралізаванае тэсціраванне па рускай мове на 100 балаў напісалі 43 абітурыенты. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

"Сталі вядомы вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па рускай мове. У гэтым годзе ЦТ па прадмеце на 100 балаў напісалі 43 чалавекі", - праінфармаваў Юрый Міксюк.

Сертыфікаты асноўнага этапу ЦТ абітурыенты пачнуць атрымліваць з 14 ліпеня, хто прайшоў іспыты ў рэзервовыя дні - з 21 ліпеня. Удзельнік ЦТ можа забраць яго ў пункце, у якім праходзіў іспыты. Пры сабе неабходна мець дакумент, які засведчвае асобу, дакумент аб адукацыі (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, або дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі, або дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі) і пропуск з адзнакай "Тэсціраванне прайшоў". Апошні пры гэтым забіраецца.

Заўтра 30 чэрвеня абітурыенты пішуць ЦТ па фізіцы. Па гісторыі Беларусі іспыты пройдуць 2 ліпеня, тэст па геаграфіі абітурыенты напішуць 4 ліпеня, па сусветнай гісторыі (навейшы час) - 6 ліпеня.

Рэзервовымі днямі ЦТ па беларускай і рускай мовах вызначаны 12 і 14 ліпеня, па астатніх прадметах - 12 і 16 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі