ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 24 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 кастрычніка 2020, 14:00

Так яно і павінна быць для любога чалавека, які носіць пагоны і даваў прысягу - Вакульчык аб сваім назначэнні

Валерый Вакульчык
Валерый Вакульчык

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валерый Вакульчык, назначаны сёння памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Брэсцкай вобласці, расказаў журналістам, як успрыняў пераход на новую пасаду і з якімі пачуццямі накіруецца ў рэгіён, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Валерый Вакульчык расказаў, што для яго Брэсцкая вобласць - добра знаёмы рэгіён. "Для мяне назначэнне менавіта ў Брэсцкую вобласць асабліва адказнае, пачэснае і важнае, таму што Брэстчына - мая радзіма, тут я нарадзіўся, пайшоў у школу. Пачатак майго жыццёвага шляху праходзіў у Брэсцкай вобласці, - адзначыў ён. - Я 16 гадоў пражыў у Брэсце, праходзіў службу і ў воінскіх часцях, і ў Камітэце дзяржбяспекі на розных пасадах. Гэты горад для мяне таксама родны". Больш таго, пасля пераходу на пасаду дзяржсакратара Савета бяспекі Валерый Вакульчык стаў упаўнаважаным прадстаўніком кіраўніка дзяржавы па Брэсцкай вобласці і ў гэтым статусе таксама меў магчымасць блізка азнаёміцца з дзейнасцю рэгіёна і яго суб'ектаў гаспадарання. "Я пабываў у шэрагу раёнаў, паразмаўляў з кіраўнікамі прадпрыемстваў і радавымі супрацоўнікамі. Я разумею і перакананы, што нам ёсць чым ганарыцца на гэтай зямлі", - сказаў Валерый Вакульчык.

Што датычыцца некаторай нечаканасці сённяшнага назначэння, то ён адзначыў, што як ваенны чалавек псіхалагічна і сам, і яго сям'я гатовы да любога рашэння кіраўніцтва. "Так яно і павінна быць для любога чалвека, які носіць пагоны і даваў прысягу, - падкрэсліў ён. - Для мяне гэта вельмі важнае рашэнне кіраўніка дзяржавы - аб назначэнні на гэты ўчастак. Упэўнены, што спраўлюся з такой задачай. І спадзяюся, што зраблю ўсё, што ад мяне залежыць, каб апраўдаць давер і кіраўніка дзяржавы, і жыхароў Брэстчыны, і ўсяго нашага народа".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі