ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 24 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 кастрычніка 2020, 12:53

Стратэгія інавацыйнага развіцця ЖКГ да 2025 года распрацавана ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стратэгія навукова-тэхнічнага і інавацыйнага развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі да 2025 года распрацавана ў Беларусі. Аб гэтым паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель у час II Міжнароднай канферэнцыі "Навукова-тэхнічны прагрэс у жыллёва-камунальнай гаспадарцы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мэтах выканання даручэння ўрада Мінжылкамгасам сумесна з Акадэміяй навук распрацавана, разгледжана і адобрана стратэгія навукова-тэхнічнага і інавацыйнага развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі на будучую пяцігодку. Мэта стратэгіі - забеспячэнне якаснага росту, эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці галіны за кошт адзінай навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі", - сказаў Андрэй Хмель.

Стратэгія таксама прадугледжвае ўкараненне перадавых тэхналогій, якія дадуць магчымасць галіне перайсці на новы ўзровень, характарызуемы істотным (у 1,5-2 разы) скарачэннем удзельных матэрыяльных і энергетычных затрат, развіццём канкурэнтнага асяроддзя і прадастаўленнем якасна новых паслуг насельніцтву. Для дасягнення пастаўленай мэты плануецца вырашыць некалькі задач, у тым ліку сфарміраваць план навуковых даследаванняў да 2025 года, стварыць адзіны галіновы рэестр эфектыўных тэхналогій, укараніць новыя метады і сістэмы, заснаваныя на зніжэнні энерга- і рэсурсаёмістасці працэсаў.

II Міжнародная канферэнцыя "Навукова-тэхнічны прагрэс у жыллёва-камунальнай гаспадарцы" праходзіць у Мінску 29-30 кастрычніка. Яе мэта - абмеркаванне новых тэндэнцый і перспектыўных тэхналогій, абсталявання, фарміраванне адзінай платформы для развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу ў галіне. У час канферэнцыі праводзіцца выстаўка інавацыйных распрацовак для сістэмы ЖКГ. Мерапрыемства арганізавана Нацыянальнай акадэміяй навук і Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі