ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 21 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 верасня 2021, 12:46

Стартавала рэспубліканская прафілактычная акцыя "Пешаход"

Фота з архіва
Фота з архіва

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння стартавала рэспубліканская прафілактычная акцыя "Пешаход", мерапрыемствы прадоўжацца да 3 кастрычніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

"Пад асаблівым кантролем міліцыянераў у гэты перыяд будуць пешыя ўдзельнікі дарожнага руху. Не застануцца без увагі і вадзіцелі, якія не прадастаўляюць перавагі ў руху пешаходам, а таксама дапусцілі выпадкі, што стварылі аварыйную абстаноўку. Для гэтага ўвесь асабовы склад дарожнай міліцыі будзе патруляваць аварыйна небяспечныя ўчасткі дарог, дзе назіраецца вялікая колькасць людзей. Разам з інспектарамі ДАІ службу будуць несці і іншыя супрацоўнікі міліцыі грамадскай бяспекі, а таксама ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў, курсанты ўстаноў адукацыі МУС і прадстаўнікі добраахвотных дружын. Для фіксацыі парушэнняў інспектары выкарыстоўваюць максімальную колькасць тэхнічных сродкаў", - расказалі ў ДАІ.

У час рэйдаў праваахоўнікі правядуць маніторынг вулічнага асвятлення. На аснове інжынернага аналізу будуць вызначаны ўчасткі дарог, на якіх зарэгістравана найбольшая колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў, для распрацоўкі неабходных мер па ўдасканаленні арганізацыі дарожнага руху. Акрамя таго, ва ўстановах адукацыі і ў арганізацыях запланавана правядзенне шырокай растлумачальнай работы і правядзенне тэматычных акцый з распаўсюджваннем святловяртальных элементаў.

У мерапрыемствах будуць задзейнічаны і свяшчэннаслужыцелі, якія зоймуцца выхаваўча-прафілактычнай работай сярод прыхаджан. Яны акцэнтуюць увагу дарослых на неабходнасці пастаянна кантраляваць дзяцей у час знаходжання на вуліцы і выконваць ПДР.

Прафілактычная акцыя "Пешаход" праводзіцца для папярэджання ДТЗ з удзелам пешаходаў і папулярызацыі выкарыстання святловяртальных элементаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі