Сцяг Нядзеля, 21 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 лютага 2023, 14:47

Сталі вядомы даты школьных канікулаў у Беларусі на 2023/2024 навучальны год

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталі вядомы даты школьных канікулаў у Беларусі на 2023/2024 навучальны год. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства адукацыі, паведамляе БЕЛТА.

У 2023/2024 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях. Першая чвэрць стартуе 1 верасня і прадоўжыцца па 28 кастрычніка, другая чвэрць пачнецца з 8 лістапада і закончыцца 23 снежня, трэцяя чвэрць прадоўжыцца з 8 студзеня па 23 сакавіка 2024 года, чацвёртая - з 1 красавіка па 31 мая 2024 года.

Асеннія канікулы прадоўжацца 10 дзён і пачнуцца з 29 кастрычніка. На зімовых дзеці будуць адпачываць 15 дзён, стартуюць яны з 24 снежня. Вясеннія канікулы стануць самымі кароткімі, яны прадоўжацца 8 дзён, свабоднымі дзеці будуць з 24 па 31 сакавіка 2024 года. Летам школьнікі будуць адпачываць 92 дні - з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2024 года, а навучэнцы, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, - з 12 чэрвеня па 31 жніўня 2024 года ўключна.

Для навучэнцаў 1-2-х класаў (3-х класаў - для навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у трэцяй чвэрці будуць арганізаваны дадатковыя зімовыя канікулы з 19 па 25 лютага 2024 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі