Сцяг Субота, 15 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 сакавіка 2023, 11:33

Снег і моцны вецер будуць сёння ў Беларусі

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Снег і моцны вецер будуць сёння ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сёння будзе воблачна, па захадзе з праясненнямі. Пераважна па ўсходняй палове выпадуць ападкі (снег, мокры снег), месцамі моцныя ападкі. У асобных раёнах мяцеліца, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 5-10 м/с, на большай частцы тэрыторыі парывы да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўдзень будзе ў межах ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, а на захадзе - да плюс 6.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі