ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 24 верасня 2020
Мінск Малавоблачна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 жніўня 2020, 10:05

СК пацвердзіў затрыманне ў Мінску расіян Важанкова і Рогава

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Следчы камітэт пацвердзіў затрыманне ў Мінску 11 жніўня расійскіх грамадзян Арцёма Важанкова і Ігара Рогава, паведамляе БЕЛТА.

"Гэтыя грамадзяне былі затрыманы ў Мінску ў 2.00 11 жніўня ў раёне ўніверсама "Рыга" са знешнімі прыкметамі алкагольнага ап'янення, - паведамілі ў СК. - На гэты момант яны знаходзяцца ў статусе падазроных па крымінальнай справе, узбуджанай УСК па г.Мінску па прыкметах ч.2 арт.293 КК (удзел у масавых беспарадках)".

На кадрах аператыўнай здымкі, якія ёсць у агенцтве, Важанкоў і Рогаў гавораць, што прыехалі ў Мінск 8 жніўня "з турыстычнымі мэтамі".

Аднак напярэдадні ў расійскіх СМІ з'явілася інфармацыя, што Арцём Важанкоў і Ігар Рогаў - каардынатары арганізацыі "Адкрытая Расія". Яны нібыта прыехалі ў Беларусь назіраць за выбарамі, не маючы для гэтага акрэдытацыі.

Саму "Адкрытую Расію" звязваюць са збеглым расійскім алігархам, экс-уладальнікам нафтавай кампаніі "ЮКОС" Міхаілам Хадаркоўскім. Арганізацыя ў Расіі ўнесена ў рэестр непажаданых, у мінулым годзе Міністэрства юстыцыі РФ адмовіла ёй у дзяржрэгістрацыі. У адносінах да актывістаў "Адкрытай Расіі" неаднаразова ўзбуджаліся крымінальныя справы па арт.284.1 КК РФ (ажыццяўленне дзейнасці арганізацыі, прызнанай на тэрыторыі Расіі непажаданай).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі