ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 8 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 снежня 2022, 14:48

Сіноптыкі расказалі аб прагнозе на 2-7 снежня

Фота з архіва
Фота з архіва

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Снег, галалёд і да плюс 2 градусаў прагназуецца ў Беларусі на 2-6 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Зіма ў Беларусі вырашыла ўмацаваць свае пазіцыі. Пачаўшы са снегу, яна прадаўжае сваё наступленне маразамі. Халодная паветраная маса, якая распаўсюджваецца з усходу, адчувальна панізіла тэмпературу паветра. Так, мінулай ноччу тэмпература паветра па краіне ў асноўным склала мінус 5-12 градусаў. Па ўсходзе краіны маразы былі да мінус 13-14 градусаў, а вось у заходніх раёнах краіны падмарозіла да мінус 1-4 градусаў", - расказалі ў Белгідрамеце.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, халоднае надвор'е захаваецца і ў пятніцу, 2 снежня. Пры гэтым пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску істотных ападкаў па краіне не чакаецца. Месцамі слабы туман і галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу панізіцца да мінус 7-12 градусаў. Пры праясненнях будзе да мінус 16 градусаў, а па паўднёвым захадзе - да мінус 3-6 градусаў. Днём тэмпература паветра складзе мінус 1-7 градусаў.

У суботу, 3 снежня, умовы надвор'я ў Беларусі ў асноўным прадоўжыць вызначаць паўднёва-заходняя перыферыя антыцыклону з цэнтрам над Расіяй, аднак з тэрыторыі Украіны пачне распаўсюджвацца вільготная няўстойлівая паветраная маса. Ноччу па паўднёвым захадзе, раніцай і днём месцамі па краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег, у паўднёва-заходніх раёнах мокры снег. Будзе слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 3-10 градусаў, пры праясненнях - мінус 15 градусаў. Днём чакаецца 0 - мінус 7 градусаў.

У нядзелю, 4 снежня, у многіх раёнах краіны пройдзе невялікі снег. Па паўднёвым захадзе будзе мокры снег і слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 2 да мінус 9 градусаў, па паўночным усходзе пры праясненнях - да мінус 13 градусаў. Днём прагназуецца мінус 6 - плюс 1 градус.

У панядзелак, 5 снежня, захаваецца ўплыў перыферыі халоднага антыцыклону. Чакаецца пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па поўначы і захадзе краіны магчымы кароткачасовы снег, мокры снег і слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу будзе мінус 4-11 градусаў, па ўсходзе пры праясненнях - мінус 16 градусаў. Днём чакаецца мінус 4-9 градусаў. У крайніх заходніх раёнах краіны ноччу і днём тэмпература паветра складзе мінус 3 - плюс 1 градус.

У аўторак, 6 снежня, па заходняй палавіне Беларусі будзе адчувацца ўплыў франтальнага раздзелу, які абумовіць пераважна па заходняй палавіне краіны кароткачасовы снег, мокры снег, месцамі слабы туман і галалёд. Толькі на ўсходзе Беларусі захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску і істотных ападкаў не чакаецца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу апусціцца да мінус 4-11 градусаў, а па ўсходзе пры праясненнях - да мінус 16 градусаў. Днём будзе мінус 4-9 градусаў, а ў заходніх раёнах на працягу сутак - мінус 3 - плюс 1 градус.

У сераду, 7 снежня, Беларусь будзе знаходзіцца ў зоне ўплыву атмасфернага фронту. Месцамі па краіне пройдзе снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе магчымы дождж. У асобных раёнах слабы туман і галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад мінус 4 да мінус 11 градусаў, а па ўсходзе пры праясненнях - да мінус 13 градусаў. Днём тэмпература паветра складзе мінус 3-8 градусаў. У заходніх раёнах на працягу сутак чакаецца мінус 2 - плюс 2 градусы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі