ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 мая 2023, 10:18

Сіняўскі падзякаваў МНС Расіі за выратаванне шасці беларускіх альпіністаў на Эльбрусе

Вадзім Сіняўскі. Фота з архіва
Вадзім Сіняўскі. Фота з архіва

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі падзякаваў свайму расійскаму калегу Аляксандру Куранкову за выратаванне шасці беларускіх альпіністаў на гары Эльбрус. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

"Ратавальнікі МНС Расіі прадэманстравалі высокі прафесіяналізм і мужнасць, ажыццяўляючы пошукава-выратавальную аперацыю на працягу 36 гадзін у складаным горным рэльефе мясцовасці і ва ўмовах неспрыяльных з'яў надвор'я. Поспех місіі сведчыць аб уменні расійскіх калег выконваць самыя складаныя задачы, якія патрабуюць аператыўнасці, зладжанасці, каардынацыі, прыняцця правільных рашэнняў у хутка зменлівых умовах", - адзначыў Вадзім Сіняўскі. Ён таксама выказаў упэўненасць у далейшым развіцці плённага дружалюбнага супрацоўніцтва выратавальных ведамстваў Беларусі і Расіі на карысць бяспекі і выратавання людзей.

Як паведамлялася раней, шасцёра беларускіх турыстаў, якія паднімаліся на гару Эльбрус, перасталі выходзіць на сувязь. Расійскія ратавальнікі больш за суткі шукалі прапаўшых беларусаў. Турысты былі знойдзены жывымі на вышыні 3,8 тыс. м пад вяршыняй гары Уцюг. Шасцёра выратаваных беларусаў былі дастаўлены ў горад Лермантаў Стаўрапольскага края.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі