Сцяг Субота, 15 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 мая 2024, 15:30

"Шчыра падзяляем гора страты". Качанава і Сергяенка зрабілі запіс у кнізе спачуванняў у пасольстве Ірана

Ігар Сергяенка і Наталля Качанава
Ігар Сергяенка і Наталля Качанава
21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка наведалі пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Мінску, дзе пакінулі запісы ў кнізе спачуванняў у сувязі з трагічнай гібеллю Прэзідэнта ісламскай рэспублікі Эбрахіма Раісі і высокапастаўленых кіраўнікоў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер верхняй палаты парламента Наталля Качанава ад імя Савета Рэспублікі і сябе асабіста выказала шчырыя спачуванні. "Гэта трагічная падзея ўзрушыла беларускі народ, - гаворыцца ў запісе, пакінутым у кнізе спачуванняў. - Прэзідэнт Эбрахім Раісі назаўсёды застанецца ў нашай памяці сябрам Беларусі, выдатным палітычным, духоўным і дзяржаўным дзеячам, які ўсё сваё жыццё прысвяціў самаадданаму служэнню іранскаму народу, умацаванню міжнародных пазіцый і аўтарытэту Ісламскай Рэспублікі Іран. Мы высока цэнім асабісты ўклад Эбрахіма Раісі ў развіццё беларуска-іранскага супрацоўніцтва і дружбы паміж нашымі краінамі. Упэўнена, што памяць пра выключнага і прынцыповага лідара дзяржавы назаўсёды застанецца ў сэрцах мільёнаў грамадзян ва ўсім свеце. Шчыра суперажываем з народам Ірана і падзяляем з ім смутак і гора страты".

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка выказаў дружалюбнаму народу Ірана, родным і блізкім загінулых шчырыя спачуванні ў сувязі з цяжкай стратай.

"З глыбокім смуткам беларускія парламентарыі ўспрынялі паведамленне аб смерці Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Эбрахіма Раісі і асоб, якія яго суправаджалі, пры крушэнні верталёта ў горным раёне на паўночным захадзе Ірана, - гаворыцца ў спачуванні. - Пайшоў з жыцця мудры і таленавіты дзяржаўны дзеяч, мужны і адданы сваёй Айчыне і народу чалавек. Прэзідэнт Ірана карыстаўся шчырай любоўю мільёнаў людзей. Эбрахім Раісі прыкладаў значныя намаганні для ўмацавання беларуска-іранскіх сувязей у розных галінах, уключаючы міжпарламенцкае ўзаемадзеянне. У нашых сэрцах захаваецца пра яго самая светлая памяць".
Кніга спачуванняў будзе адкрыта ў пасольстве Ірана 21, 22 і 23 мая. Пасланні са спачуваннямі таксама можна накіраваць на электронную пошту пасольства info@iranembassy.by.

Пасольства Ірана ў Мінску размешчана па адрасе: Старавіленскі тракт, 11.-0-
Фота Мікалая Пятрова
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі