Сцяг Субота, 15 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 мая 2024, 16:58

Сергяенка: сацыяльная дзяржава - гэта не патуранне ўтрыманству і безадказнаму спажывальніцтву

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сацыяльная дзяржава - гэта не патуранне ўтрыманству і безадказнаму спажывальніцтву. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка на семінары "Нацыянальная сістэма сацыяльнай абароны" ў Палаце прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Грамадзянін павінен мець магчымасць працаваць, дастойна зарабляць, развіваць свае навыкі і здольнасці, упэўнена глядзець у сваю будучыню і будучыню сваіх дзяцей. У той жа час сацыяльная дзяржава - гэта не патуранне ўтрыманству, расхлябанасці і безадказнаму спажывальніцтву, - сказаў Ігар Сергяенка. - У аснове сацыяльнай палітыкі павінны быць крытэрыі пераемнасці, разумнасці, дастатковасці і самае галоўнае - справядлівасці. Для гэтага неабходна правільная, вывераная палітыка, якая забяспечвае баланс інтарэсаў дзяржавы і грамадства".

Бягучы год - гэта Год якасці. "Гэта ў поўнай меры адносіцца і да сацыяльнай сферы, - падкрэсліў спікер. - Мы папрацавалі ўжо ў выбарчых акругах, паглыбіліся ў мясцовую праблематыку. Упэўнены: семінар дасць магчымасць больш шырока паглядзець на пытанні, што ўздымаюцца ў тым ліку і грамадзянамі. У перспектыве гэта можа паслужыць асновай для новых заканадаўчых ініцыятыў".

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў семінара - асноўныя напрамкі сацыяльна-працоўнай сферы, актуальныя пытанні дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і пенсійнага забеспячэння, сацыяльная падтрымка і сацыяльнае абслугоўванне грамадзян у Рэспубліцы Беларусь.-0-
Фота Сяргея Шэлега
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі