ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 24 студзеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -14°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 снежня 2021, 12:15

Сергяенка: размаўляць з моладдзю трэба без фармалізму і на яе мове

Фота з архіва
Фота з архіва

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рабоце з моладдзю трэба адыходзіць ад фармалізму, спрабаваць размаўляць з ёй на блізкай, зразумелай ёй мове. Такую думку выказаў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка ў час выязнога пасяджэння калегіі Адміністрацыі Прэзідэнта па пытаннях рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У рабоце з моладдзю трэба адыходзіць ад фармалізму, спрабаваць размаўляць у тым ліку на мове сучаснай моладзі", - сказаў Ігар Сергяенка. На думку, якая часам гучыць, што моладзь мы ўпусцілі, ён адрэагаваў так: "Я з гэтым абсалютна не згодны. Можа, нейкую частку і ўпусцілі. І сёння трэба больш увагі ўдзяліць (фарміраванню. - Заўвага БЕЛТА) актыўнай грамадзянскай, патрыятычнай пазіцыі".

Ён звярнуў увагу: калі сёння ў Беларусі не будуць працаваць з моладдзю, то знойдуцца іншыя, хто гэта зробіць. "Не сакрэт, што сёння многія маладыя людзі едуць на вучобу ў Польшчу, Расію, - прывёў прыклад Ігар Сергяенка. - Гэта таксама тэма, якая патрабуе вырашэння не ў плане забарон, а ў плане павышэння ўзроўню адукацыйнага працэсу, яго прывабнасці ў нас у краіне".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі