ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск Малавоблачна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 студзеня 2022, 14:56

Сергяенка: людзі праяўляюць высокі інтарэс да канстытуцыйнага рэфармавання

Фота з архіва
Фота з архіва

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дыялог з грамадскасцю па пытаннях змяненняў і дапаўненняў Асноўнага закона ідзе вельмі актыўна, людзі праяўляюць высокі інтарэс да канстытуцыйнага рэфармавання. Аб гэтым заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка сёння на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы па выніках усенароднага абмеркавання праекта змяненняў Канстытуцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дыялог з грамадскасцю ідзе вельмі актыўна. Людзі праяўляюць высокі інтарэс да канстытуцыйнага рэфармавання. Паступіла ўжо звыш 7 тыс. водгукаў, з іх большасць змяшчае канкрэтныя прапановы рознага ўзроўню", - сказаў кіраўнік Адміністрацыі.

Паводле яго слоў, з водгукаў грамадзян, працоўных калектываў, арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў вынікае, што напрацоўкі Канстытуцыйнай камісіі і рабочай групы, якія ўвайшлі ў тэкст праекта, у цэлым падтрымліваюцца і прымаюцца насельніцтвам. "Шэраг заўваг мае бытавы характар, некаторыя ініцыятывы абумоўлены павярхоўным азнаямленнем з тэкстам змяненняў або недастатковымі юрыдычнымі ведамі. Па асобных пазіцыях маюць месца водзывы крытычнага характару, якія не могуць быць улічаны", - адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Напрыклад, прапаноўвалася выключыць палажэнне аб УНС, выбудаваць у краіне парламенцкую рэспубліку, лічыць дзяржаўнай мовай толькі беларускую, увесці 30-гадзінны рабочы тыдзень і гэтак далей.

"Аднак атрыманы вялікі масіў грунтоўных прапаноў, якія мы дэталёва вывучылі. Па выніках аналізу праведзена дапрацоўка тэксту, праведзена нарада з членамі рабочай групы і часткай Канстытуцыйнай камісіі", - сказаў ён.

Ігар Сергяенка ў час нарады згадаў аб многіх прапановах, што паступілі ў перыяд усенароднага абмеркавання, якія былі ўлічаны ў праекце Канстытуцыі.

Напрыклад, людзі прапаноўвалі больш падрабязна прапісаць у Канстытуцыі пытанні, якія датычацца дзяржаўных сімвалаў. "Таму ў арт.19 устаноўлена, што апісанне і парадак выкарыстання дзяржсімвалаў вызначаюцца законам. Акрамя таго, у арт.52 уведзены абавязак грамадзян паважаць дзяржаўныя сімвалы", - адзначыў ён.

Таксама пашыраны пералік асоб, якія прысутнічаюць пры прынясенні прысягі Прэзідэнта, - у яго дадаткова ўключаны члены прэзідыума УНС.

Зыходзячы з існуючай практыкі канкрэтызаваны паўнамоцтвы Прэзідэнта: прадугледжана права пазбаўляць дзяржаўных узнагарод, класных чыноў і званняў, замацавана права назначаць і вызваляць ад пасады паслоў (у дзеючай рэдакцыі гаворыцца аб назначэнні і адкліканні ўсіх дыпламатычных прадстаўнікоў).

Што датычыцца Усебеларускага сходу, то да паўнамоцтваў УНС аднесена ўстанаўленне дзяржаўных свят і святочных дзён. У палажэннях аб фарміраванні УНС дадаткова ўдакладнена, што менш як палову сходу (гэта 600 чалавек) павінны складаць прадстаўнікі мясцовых Саветаў дэпутатаў і грамадзянскай супольнасці. "Гэта павышае празрыстасць утварэння гэтага органа", - растлумачыў Ігар Сергяенка.

Паводле яго слоў, ва ўзаемадзеянні з Вярхоўным і Канстытуцыйным судамі ўрэгуляваны парадак назначэння намеснікаў старшынь гэтых органаў. "Гэтыя службовыя асобы, як і старшыні адпаведных судоў і іншыя суддзі, будуць выбірацца УНС", - удакладніў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Па прапанове Канстытуцыйнага суда спецыяльна рэгламентаваны шэраг працэсуальных пытанняў: аб прыпыненні тэрмінаў падпісання ўнесеных Прэзідэнту законаў у выпадку іх накіравання на праверку канстытуцыйнасці, аб тэрміне дачы КС заключэння па пытанні парушэння Прэзідэнтам альбо парламентам Канстытуцыі (два тыдні з дня паступлення адпаведнага запыту).

Акрамя таго, прадугледжана ўступленне ў сілу змяненняў Канстытуцыі не адразу, а праз 10 дзён пасля іх апублікавання. "Такі падыход дасць магчымасць у далейшым пазбегнуць спрэчак па моманту ўступлення ў сілу карэкціровак, якія закранаюць правы і свабоды грамадзян", - прадоўжыў Ігар Сергяенка.

"Увогуле з улікам прапаноў, якія паступілі, адкарэкціравана больш як 30 артыкулаў. Усяго на гэты час у параўнанні з дзеючай Канстытуцыяй правіцца ўжо 83 артыкулы, 2 выключаецца, з'яўляецца 11 новых", - паведаміў Ігар Сергяенка. Ён дадаў, што шэраг рацыянальных прапаноў, якія паступілі ад удзельнікаў абмеркавання, у далейшым можа знайсці адлюстраванне і развіццё ў законах і падзаконных актах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі