ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 сакавіка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 студзеня 2023, 13:58

Сенатары адобрылі законапраект аб Усебеларускім народным сходзе

Фота з архіва
Фота з архіва

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сенатары на пасяджэнні дзясятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання адобрылі законапраект "Аб Усебеларускім народным сходзе", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект закона накіраваны на рэалізацыю рашэння рэспубліканскага рэферэндуму ад 27 лютага 2022 года, якім прыняты змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Законапраектам вызначаюцца кампетэнцыя, парадак фарміравання і дзейнасці Усебеларускага народнага сходу.

Так, прадугледжваецца, што УНС зацвярджае асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі, ваенную дактрыну, канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, заслухоўвае штогадовыя пасланні Прэзідэнта да парламента, валодае правам заканадаўчай ініцыятывы, прапануе змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю, мае права разглядаць пытанне аб легітымнасці выбараў і інш.

Дакументам вызначаюцца формы дзейнасці УНС, устанаўліваецца кампетэнцыя, колькасць і парадак выбрання Прэзідыума УНС, замацоўваецца прававы статус дэлегата УНС, яго правы і абавязкі, падставы спынення паўнамоцтваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі