
30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сенатары на пасяджэнні дзясятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання адобрылі законапраект "Аб асновах грамадзянскай супольнасці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Праектам закона ўстанаўліваюцца прававыя і арганізацыйныя асновы ўзаемадзеяння дзяржавы і грамадзянскай супольнасці для павышэння ўзроўню грамадзянскай адказнасці, прававой культуры, уключэння насельніцтва ў вырашэнне значных грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных пытанняў, фарміравання навыкаў па ажыццяўленні канструктыўнай сацыяльна-палітычнай дзейнасці, накіраванай на абарону і рэалізацыю нацыянальных інтарэсаў.
Пад грамадзянскай супольнасцю прапануецца разумець грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю праз удзел у грамадскіх адносінах і інстытутах, не забароненых заканадаўствам.
У праекце закона замацоўваюцца агульныя і асаблівыя формы ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў (арганізацый) і суб'ектаў грамадзянскай супольнасці.-0-