ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 18 мая 2022
Мінск Ясна +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 снежня 2021, 10:19

РІВШ: пастулаты праграмы патрыятычнага выхавання адаптаваны да сацыяльнай практыкі Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастулаты праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва Беларусі на 2022-2025 гады адаптаваны да сацыяльнай практыкі Беларусі, заявіла падчас круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА загадчыца кафедры маладзёжнай палітыкі і сацыякультурных камунікацый Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы (сакратар міжведамаснай рабочай групы па распрацоўцы праграмы) Алена Ігнатовіч.

"Я прадстаўляю Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, які стаў навукова-даследчай пляцоўкай па падрыхтоўцы гэтай праграмы. Існавала міжведамасная рабочая група, паралельна працавала навукова-даследчая група, у склад якой былі ўключаны палітолагі, культуролагі, вучоныя, якія маюць ступені ў галіне псіхалогіі і педагогікі, лінгвістыкі. Намі вельмі падрабязна быў вывучаны міжнародны вопыт станаўлення патрыятычнага выхавання і праграм, што існуюць як у бліжэйшых суседзяў, так і ў краінах далёкага замежжа. Таксама была праведзена вялікая аналітычная работа адносна існуючых дакументаў і навуковых распрацовак у гэтай сферы, - расказала Алена Ігнатовіч. - Мы абапіраліся на глабальнае сацыялагічнае даследаванне, якое было праведзена Інстытутам сацыялогіі НАН, а таксама на аналітычныя матэрыялы, прадастаўленыя Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў. У выніку такой глыбокай аналітычнай работы і міждысцыплінарных падыходаў быў распрацаваны праект праграмы, што змяшчае ў сабе асноўныя тэарэтычна-метадалагічныя пастулаты ў галіне патрыятычнага выхавання, якія потым ужо былі абмеркаваны членамі міжведамаснай рабочай групы і адаптаваны да сацыяльнай практыкі Беларусі".

Структурна праект праграмы складаецца з 7 глаў. "Першая глава змяшчае агульныя палажэнні, якія адлюстроўваюць падыходы, існуючыя прынцыпы, і ў якасці аднаго з вядучых прынцыпаў прасочваецца міждысцыплінарнасць. Да рэалізацыі гэтай праграмы мэтазгодна падключаць усе існуючыя профільныя ведамствы, усе органы, падпарадкаваныя ўраду, а таксама незалежна ад формы ўласнасці арганізацыі і прадпрыемствы, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі, - адзначыла загадчыца кафедры. - Вызначана мэтавая накіраванасць праграмы, яе задачы. Для іх вырашэння і рэалізацыі падабраны інструменты і механізмы. Але асобна хацелася б адзначыць наяўнасць такіх прыярытэтных макрамерапрыемстваў у главе 7, якія дадуць магчымасць вырашыць стратэгічныя задачы для таго, каб гэта праграма адбылася і магла дасягаць свайго галоўнага мэтавага рэсурсу, а менавіта кансалідацыі грамадства на аснове захавання пераемнасці і перадачы традыцыйных беларускіх каштоўнасцей з пакалення ў пакаленне".

Алена Ігнатовіч падкрэсліла, што праграма прадугледжвае варыянтнасць, што дасць магчымасць на месцах пры правядзенні патрыятычных мерапрыемстваў праяўляць ініцыятывы і творчы падыход.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі