ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 мая 2023, 17:10

РІКВ: тэхнічны стан сістэмы адлюстравання вынікаў ЦЭ будзе яшчэ раз правераны

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэхнічны стан сістэмы адлюстравання вынікаў цэнтралізаванага экзамену на сайце РІКВ яшчэ раз правераць. Аб гэтым журналістам паведаміў дырэктар РІКВ Юрый Міксюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Юрый Міксюк адзначыў, што скрыны, якія з'явіліся, з вынікамі вышэйшымі за 100 балаў за тэст або дробавымі значэннямі, з'яўляюцца фэйкавымі. Аднак ён паабяцаў, што сістэма будзе яшчэ раз праверана. "Тэхнічны стан сістэмы адлюстравання вынікаў ЦЭ на сайце РІКВ будзе яшчэ раз правераны", - сказаў Юрый Міксюк.

Хваля неразумення, на яго думку, адбылася таму, што людзі параўноўваюць свае вынікі першасных балаў за ЦЭ са шкалой ЦТ 2022 года, якая была заснавана на іншай статыстыцы і на іншых тэстах. "Тэст памяняўся кардынальна, і структура яго таксама. У нас як налічваюцца балы? Па мовах гэта даволі проста: за кожнае цалкам выкананае заданне налічваюцца два першасныя балы, а за часткова дакладнае заданне, калі ў адказе зроблена адна памылка, налічваецца адзін бал. Такім чынам, калі падлічыць усе заданні, мы максімальна атрымаем 80 першасных балаў. Гэта мяжа. А шкала ў нас 100-бальная, таму гэтыя першасныя балы ў нас пераводзяцца ў тэставыя з дапамогай методыкі. Гэта навукова абгрунтаваная методыка, яна выкарыстоўваецца ў многіх краінах ужо больш за 100 гадоў", - адзначыў Юрый Міксюк.

Гэта методыка ўлічвае статыстыку таго, як выканалі тэст астатнія яго ўдзельнікі, таксама счытваецца так званы ранг, гэта значыць колькі навучэнцаў напісала тэст гэтак жа ці горш. "На нармальным размеркаванні на 100-бальнай шкале відаць, які тэставы бал адпавядае канкрэтнаму працэнту. І сістэма без удзелу людзей вылічвае і налічае вынікі ўсім адначасова. Удзел кагосьці ў налічэнні тэставых балаў немагчымы. Гэта робіць аўтаматычна камп'ютар", - растлумачыў дырэктар РІКВ.

Ён падкрэсліў, што на ЦЭ па дзяржаўных мовах максімальны першасны бал быў роўны 80, пры гэтым за першыя 75 першасных балаў налічвалася такая ж колькасць тэставых балаў (1 першасны бал быў роўны 1 тэставаму). Далей за кожны першасны бал налічваўся адзін тэставы бал плюс бонусныя балы.

"Пераразліку вынікаў ЦЭ не будзе. Тыя балы, якія абітурыенты бачаць у асабістым кабінеце на сайце РІКВ, актуальныя, правільныя. Яны пойдуць у сертыфікат ЦЭ", - адзначыў Юрый Міксюк.

"Тыя, хто бачаць у асабістым кабінеце вынікі за ЦЭ большыя за 100 балаў або дробавыя значэнні, могуць звяртацца на гарачую лінію РІКВ", - дадаў кіраўнік Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі