ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 8 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 лістапада 2022, 14:43

Рэспубліканскі конкурс прафмайстэрства пройдзе ў Беларусі ў маі 2023 года

Фота з архіва
Фота з архіва

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. V Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства пройдзе ў Беларусі ў маі 2023 года. Аб гэтым журналістам паведаміла начальнік цэнтра навукова-метадычнага забеспячэння выхаваўчай работы Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Святлана Бутрым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У маі 2023 года адбудзецца V Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства, дзе навучэнцы ўстаноў прафесійнай адукацыі, у тым ліку і вышэйшай адукацыі, пакажуць сваё майстэрства па розных кампетэнцыях. Актыўнымі гледачамі мерапрыемстваў конкурсу стануць школьнікі - будучыя абітурыенты. Таму арганізацыя такіх конкурсаў з'яўляецца адной з форм прафарыентацыі моладзі", - расказала Святлана Бутрым.

Яна адзначыла, што паспяховасць прафесійнага самавызначэння залежыць ад усвядомленасці і абгрунтаванасці выбару прафесійнага шляху, прафесійнай накіраванасці асобы, ад адэкватных матываў, прафесійных патрэбнасцей і каштоўнасных арыентацый. Так, для прафарыентацыйнай падтрымкі навучэнцаў са студзеня 2022 года працуе распрацаваная РІПА анлайн-платформа "ПрофіТэст". "Мэтай платформы з'яўляецца аказанне дапамогі навучэнцам у выбары прафесіі на аснове вывучэння сваіх індывідуальных здольнасцей, схільнасцей і інтарэсаў. Магчымасці "ПрофіТэста" дазваляюць ажыццявіць комплексную дыягностыку прафесійнай накіраванасці і выбраць не толькі прафесію, але і канкрэтную ўстанову адукацыі, дзе абітурыент гэту прафесію можа атрымаць. Прычым платформа прапануе не толькі прафесійна-тэхнічныя і сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі, але і ВНУ. Амаль за год работы праекта тэсціраванне прайшлі больш за 3,5 тыс. навучэнцаў", - праінфармавала начальнік цэнтра.

Паводле слоў Святланы Бутрым, таксама ў мэтах прафесійных спроб і стварэння трывалай матывацыйнай асновы для вучняў 10-11-х класаў арганізавана прафесійная падрыхтоўка ў рамках вучэбнага прадмета "Працоўнае навучанне". Праходзіць падрыхтоўка на базе ўстаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з прысваеннем кваліфікацыйнага разраду па прафесіі, а таксама выдачай пасведчання дзяржаўнага ўзору. "Пошук новых рашэнняў у галіне падтрымкі прафесійнага выбару моладзі павінен быць накіраваны на актывізацыю моладзі да ўсвядомленага прафесійнага выбару, фарміраванне імкнення да самастойнага прафесійна-адукацыйнага маршруту з улікам атрыманых ведаў аб прафесіях і перспектывах прафесійнага шляху", - сказала на заканчэнне прадстаўнік РІПА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі