
Фота з архіва
24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканская акцыя "Змяні шыны ў сваёй машыны" стартуе 25 лістапада. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
25 лістапада пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам "Змяні шыны ў сваёй машыны". У гэты дзень пад такой жа назвай стартуе рэспубліканская прафілактычная акцыя, якая прадоўжыцца да 5 снежня. Мерапрыемствы арыентаваны на прафілактыку ДТЗ у зімовы перыяд.
У гэты час супрацоўнікі ДАІ правядуць растлумачальную работу сярод уладальнікаў транспартных сродкаў аб асноўных рызыках і пагрозах бяспекі з улікам сезоннага фактару, правілах бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху ў зімовых умовах, а таксама неабходнасці абавязковай змены шын.-0-