ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 17 жніўня 2022
Мінск Малавоблачна +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 чэрвеня 2022, 15:34

Рагашчук: беларусаў і расіян тысячамі ніцей звязвае агульная памяць аб Перамозе ў ВАВ

Фота з архіва
Фота з архіва

29 чэрвеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Беларусаў і расіян тысячамі ніцей звязвае агульная памяць аб Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. Акцэнт на гэтым зрабіў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гомельскай вобласці Мікалай Рагашчук у выступленні на мітынгу, прысвечаным Дню партызан і падпольшчыкаў, у Бранску (Расія), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мітынг стаў часткай праграмы міжнароднага патрыятычнага фестывалю "Партызанскімі сцежкамі Браншчыны", які праходзіць 29 чэрвеня.

Мікалай Рагашчук перадаў жыхарам расійскага рэгіёна сардэчныя віншаванні з Днём партызан і падпольшчыкаў ад жыхароў і ветэранаў Гомельскай вобласці.

"Браншчына - край са старажытнай і багатай гісторыяй, асаблівай старонкай у якой стала Вялікая Айчынная вайна. Больш як 70 гадоў аддзяляюць нас ад суровых падзей таго часу, але памяць аб героях, якія адстаялі Радзіму ад варожых захопнікаў, прадаўжае жыць у нашых сэрцах", - падкрэсліў ён.

Памочнік Прэзідэнта нагадаў: вельмі вялікай цаной дасталася Перамога народам-пераможцам. Нягледзячы на жахі новага гітлераўскага парадку, гераічная бранская зямля не ўстала на калені перад ворагам, а самааддана змагалася да самай Перамогі. "Нямецкія захопнікі спаўна зведалі на сабе сілу шматнацыянальнага партызанскага супраціўлення. Народныя патрыёты пусцілі пад адхон каля тысячы варожых эшалонаў і знішчылі сотні штабоў і гарнізонаў. Страты фашыстаў на бранскім "партызанскім" фронце склалі амаль 100 тыс. салдат і афіцэраў", - вярнуўся да старонак гісторыі Мікалай Рагашчук.

Ён звярнуў увагу, што не менш адважна змагаліся з фашысцкімі акупантамі і жыхары Гомельскай вобласці. "Сілу і моц духу, патрыятызм і самаахвяраванне праяўлялі яны ў партызанскіх атрадах і злучэннях. Толькі легендарным партызанскім атрадам "Бальшавік" пад кіраўніцтвам Івана Федасеенкі і ўраджэнца Бранскай вобласці, Героя Савецкага Саюза Емяльяна Барыкіна знішчана вялікая колькасць гітлераўскіх салдат і афіцэраў, узарваны дзясяткі мастоў, пушчана пад адхон больш за сто эшалонаў праціўніка", - прывёў прыклад Мікалай Рагашчук.

"Гады вайны паказалі, наколькі моцныя братэрскія вузы і які вялікі патэнцыял заключаны ў адзінстве нашых народаў. Наша агульная задача - яго не страціць", - лічыць памочнік Прэзідэнта.

"Тысячамі ніцей звязвае беларусаў і расіян агульная памяць аб Вялікай Перамозе і яе цане. Мемарыялы "Партызанская паляна" на Браншчыне, "Партызанская крынічка" на Гомельшчыне яшчэ раз падкрэсліваюць: ніхто не забыты і нішто не забыта", - зрабіў акцэнт ён.

На думку Мікалая Рагашчука, духоўная роднасць двух народаў, братэрская дружба, сустрэчы ў святы і будні павінны жыць, развівацца, нягледзячы на новыя выклікі часу. "Мы заўсёды будзем разам, таму што мы блізкія адзін аднаму народы, народы-браты", - рэзюмаваў ён.

Пасля мітынгу населеным пунктам, які атрымаў ганаровае званне партызанскай славы, уручылі адпаведныя граматы.

Таксама Мікалай Рагашчук правёў рабочую сустрэчу з кіраўніцтвам Бранскай вобласці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі