ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 26 лістапада 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2022, 13:45

Рачкоў: тэмы, агучаныя грамадзянамі ў час прыёмаў, знаходзяць адлюстраванне ў прымаемых законах

Сяргей Рачкоў. Фота з архіва
Сяргей Рачкоў. Фота з архіва

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў праводзіць сёння асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння вельмі актыўна праходзіць асабісты прыём грамадзян. Тэматыка разнастайная, у тым ліку і пытанні, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі Пастаяннай камсіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы. У першую чаргу гэта пытанні дзейнасці праваахоўных органаў. Грамадзяне ўзнімаюць тэму судовых рашэнняў, але ні камісія, ні Савет Рэспублікі не ўмешваюцца ў прынятыя рашэнні судамі. Ёсць пытанні, звязаныя з незавершаным будаўніцтвам. Гэта, як правіла, вельмі складаныя пытанні. Яны доўжацца часам нават не месяцамі, а гадамі. Сёння былі два грамадзяніны, якія спрабуюць вырашыць сваё пытанне з 2017 года. У Мінску ёсць адзін з даўгабудаў, будаўніцтва зацягваецца, аб'ект не ўводзіцца ў эксплуатацыю. А тыя, хто адказваюць за будаўніцтва, не толькі пастаянна пераносяць тэрміны, але і гавораць, што растуць цэны і таму неабходна дадаткова ўносіць сродкі для завяршэння будоўлі. З чым заяўнікі не згодны і спрабуюць гэта даказаць ва ўсіх інстанцыях, якія яны ўжо наведалі", - расказаў Сяргей Рачкоў.

Грамадзяне таксама ўзнімаюць пытанні, звязаныя з зямельным упарадкаваннем. "Людзі хочуць вырашыць сваю праблему, выкарыстоўваючы магчымасць звароту ў Савет Рэспублікі. Гучыць таксама тэма ЧАЭС. Звязана гэта, вядома, у першую чаргу з ліквідацыяй наступстваў аварыі і з жыццядзейнасцю людзей на гэтай тэрыторыі, з тымі льготамі, якія дзяржава прадаставіла гэтым грамадзянам", - адзначыў сенатар.

"Літаральна кожная тэма, якая ўзнімаецца грамадзянамі ў час прыёмаў, знаходзіць адлюстраванне ў прымаемых законах і ў тых, якія мы плануем скарэкціраваць. Таму для заканадаўцаў карысна праводзіць такія прыёмы, выслухоўваць грамадзян, якія разам з іх праблемай даюць нам глебу для разваг, дзе неабходна скарэкціраваць законы або прававыя нарматыўныя акты для таго, каб не толькі дапамагчы канкрэтнаму чалавеку, а ў цэлым мінімізаваць наступствы такіх сітуацый і папярэдзіць іх", - падкрэсліў Сяргей Рачкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі