ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 чэрвеня 2023, 09:53

Рачкоў: нават на экспертным узроўні Украіна пазбягала абмеркавання канкрэтных пытанняў па ЕўрАзЭС

Сяргей Рачкоў. Фота з архіва
Сяргей Рачкоў. Фота з архіва

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі Украіны нават на экспертным узроўні стараліся пазбягаць абмеркавання канкрэтных пытанняў, звязаных з інтэграцыяй у ЕўрАзЭС. Аб гэтым у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА расказаў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Сяргей Рачкоў.

Сяргей Рачкоў успомніў эпізод, звязаны са стварэннем ЕўрАзЭС, якое было перафармаціравана ў Еўразійскі эканамічны саюз. "Тады эксперты падтрымлівалі ідэю аб узбуйненні ЕўрАзЭС і пашырэнні яго ядра. Нагадаю, ядром былі Беларусь, Расія і Казахстан. Тады адбылася сустрэча ў Маскве, у якой прынялі ўдзел эксперты і палітыкі з Дзярждумы, Савета Федэрацыі, урада Беларусі, а таксама прадстаўнікі Украіны. Гэта быў 2003 або 2004 год, і ўжо тады было відаць, што Украіна нават на экспертным узроўні старалася адыходзіць ад абмеркавання канкрэтных пытанняў", - сказаў Сяргей Рачкоў.

На думку сенатара, тэма Украіны з'яўляецца не проста складанай, але і балючай. "Мы па-ранейшаму лічым украінцаў братэрскім народам. І калі б удалося аб'яднаць эканоміку Украіны, якая засталася пасля Савецкага Саюза, з нашымі эканомікамі, мы былі б вельмі магутным аб'яднаннем. І па колькасці насельніцтва, і па прыродных рэсурсах, і па інтэлекце. Але, на жаль, гісторыя не любіць умоўнага ладу. Украіна адышла ўбок, і ЕАЭС сфарміраваўся з пяці краін", - канстатаваў сенатар.

Ён падкрэсліў, што ў адносінах да будучыні ЕАЭС захоўваецца значны аптымізм. "Гэта звязана ў тым ліку з самітам, які прайшоў у Маскве. Туды прыехаў прэзідэнт Азербайджана, па відэасувязі прымаў удзел прэзідэнт Мірзіёеў. Хацеў бы асабліва адзначыць, што Узбекістан пачаў праяўляць пэўную актыўнасць пры ўдзеле ў мерапрыемствах ЕАЭС. Таму выніковасць работы і зменлівая сусветная абстаноўка будуць садзейнічаць разуменню, што нацыянальныя інтарэсы краін звязаны з тым ці іншым аб'яднаннем", - рэзюмаваў Сяргей Рачкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі